ЧАТЫРЫ ГІСТОРЫІ НА ЛІПЕНЬ
ЭПОХІ
У ХІХ стагоддзі кожны папулярны еўрапейскі трэвэлблогер ведаў, дзе знаходзяцца Віцебск, Бярэзіна, ваколіцы Магілёва, Полацк ці Дрыса. Прычына была простая: гэтыя мясціны трапілі на мапу еўрапейскага турызму праз вайну 1812 года і паход Напалеона на Маскву.
Абсяг падполля ўражваў маштабамі - больш за тры тысячы сяброў, тэрыторыя ад эстонскага Тарту да ўкраінскай Адэсы. І калі Вільня была сэрцам арганізацыі, Бердычаў - яе галавой, дык Пінск і Палессе сталі яе мускуламі.
У верасні 1923 года ў беларускай вёсцы адбылося тое, чаго ўлады ніяк не чакалі. Настаўнік прыйшоў у школу. Дзеці - не. Ніводнае. Бацькі загадзя дамовіліся: пакуль улада не дазволіць адкрыць у вёсцы беларускую школу, сваіх дзяцей яны не пашлюць ні ў якую іншую.
Іўдзей сягае вяршыняў улады, кантралюе дзяржаўны скарб, яму зайздросцяць Радзівілы і Сапегі. Так, у ВКЛ і такое было мажлівым!
Маёмасць канфіскоўвалася, дамы, зямля, корчмы, мыты пераходзілі ў новыя рукі. Забранае раздавалася баярам. Адначасова князь Аляксандр распарадзіўся прыцягнуць на нашыя землі скандынаваў і немцаў.
ТЭМЫ
На мурах царквы ў пячорах знакамітай Кіева-Пячэрскай лаўры ёсць унікальны аўтарскі подпіс, зроблены белай фарбай на цёмным фоне ў лютым 1687 года. Гэтыя некалькі словаў у чатырох радках збераглі для нас імя беларуса з Магілёва.
Яго імя амаль невядомае ў Беларусі. Але ў сярэдзіне ХХ стагоддзя ягонай падтрымкі шукалі прэзідэнты ЗША - Франклін Рузвельт, Дуайт Эйзенхаўэр, Гары Труман, Джон Кенэдзі, Ліндан Джонсан. Ён быў чалавекам якому давяралі сотні тысяч амерыканцаў.
Беларусы спачатку не прызналі яго, але менавіта гэты кароль умацаваў ВКЛ, развіваў навуку, судовую сістэму, войска, гарады і нават паўплываў на моду.
На гэтым фотаздымку - унікальная гістарычная падзея. У старажытны беларускі горад, калыску нашай дзяржаўнасці – Полацк, вяртаецца Еўфрасіння Полацкая. Пасля амаль сямі з паловай стагоддзяў адсутнасці.
Снежань 1991 года паказаў досыць прынцыповую рэч: маладая беларуская дзяржава аказалася значна мацнейшай, чым думаў яе няпрошаны госць.
Рэальная сістэма кіравання ВКЛ - жывой і небанальнай дзяржавай, дзе ўлада трымалася не толькі на законах, дакладным размеркаванні функцый, але і на традыцыях, на асабістых сувязях, абавязках, даверы.
У студзені 1998 года група беларускіх інтэлектуалаў звярнулася да беларусаў і свету з Беларускай Дэкларацыяй Свабоды - тэкстам, які сёння чытаецца і адчайна, і прароча.
Гэтая гісторыя гучыць амаль як легенда - пра тое, як мінулае ціха, але ўпэўнена ўмяшалася ў беларускую будучыню.
ПОСТАЦІ
Эпітафія на ягоным помніку гучыць як зварот і заклік да нас сённяшніх, вымушана раскіданых па свеце: «Не сумуйце як тыя, хто надзеі не мае».
Яна змагла вярнуць дадому, у Беларусь, тысячы беларускіх салдат. Змушала думаць і працаваць таўсталобых постсавецкіх генералаў. І хто мог уявіць, што адданая камуністка і дзяржаўная служачая з Наваградка стане адной з найбольш паслядоўных абаронцаў адноўленай беларускай дзяржавы?!
Калі 29 жніўня 1948 года супрацоўнікі МГБ прыйшлі арыштоўваць Мікалая Марцінчыка, яны ведалі, што забіраюць аднаго з найлепшых педыятраў Гродна - чалавека, якога добра ведалі сотні гараджан, паважалі калегі, цаніла медыцынскае начальства.
У зняволенні, нават калі многія абіралі маўчаць, Ржэўскі працягвае змагацца. Гэта не яго асабістая спрэчка з уладай, а сістэмная праблема прыцяснення беларускай мовы ў Беларусі, якое ён патрабуе спыніць.
- На судзе ў Бабруйску, які праходзіў у чэрвені 1979-га, я меў поўнае права заявіць, што камунізм савецкага ўзору - гэта сістэма поўнага здушэння і разбурэння асобы, а Савецкі Саюз - не што іншае, як неабдымны канцэнтрацыйны лагер.
Міхась Кукабака,
беларускі дысідэнт,
шматгадовы вязень савецкіх турмаў


