АСОБА У ГІСТОРЫІ

больш артыкулаў

22-07-2026

Беларускі след у Белым доме: гістор...

Яго ім...

прачытаць
16-07-2026

Факты пра Стэфана Баторыя. Беларуск...

Белару...

прачытаць
18-06-2026

Вяртанне Еўфрасінні. Дарога дадому...

На гэт...

прачытаць
07-05-2026

Гэта гісторыя звязала з Беларуссю ч...

Абраны...

прачытаць
23-07-2026

Аўтограф беларуса ў галоўнай святыні Украіны: гісторыя Драніка

На мурах царквы ў пячорах знакамітай Кіева-Пячэрскай лаўры ёсць унікальны аўтарскі подпіс, зроблены белай фарбай на цёмным фоне ў лютым 1687 года. Гэтыя некалькі словаў у чатырох радках збераглі для нас імя беларуса з Магілёва, які ўпрыгожваў гэты знакавы для сусветнага праваслаўя храмавы комплекс. 

Тэкст подпісу абвяшчае:

 

«Сие украси … о…..е Патронови своему Пр(еподо)бному Исакию своею рукою Наигрышнейши Исакий Драник маляр З могілева … у от рож(дества) Х(ристо)ва АХПЗ (1687) фебруария».

 

Магілёўскі «маляр» Ісакі Дранік быў мастаком і іканапісцам. Свой подпіс ён размясціў прыкладна на ўзроўні аднаго метра ад падлогі. Пішучы пра сябе майстар выкарыстаў ёмістае слова «наигрышнейши» - «найграшнейшы». Своеасаблівы выраз пакоры, які, зрэшты, быў традыцыйным для іканапісцаў таго часу.

Падпішыся на Facebook Кароны Вітаўта!

Сваю працу, як бачым з подпісу, Дранік прысвяціў свайму нябеснаму заступніку - прападобнаму Ісакію Пячэрскаму, чые мошчы спачывалі побач, у пячорах Кіеўскай лаўры. Беларусу прыпісваюць аўтарства кампазіцыі «Прастаўленне» - сюжэт пра смерць святога. А таксама выявы Ісуса Хрыста і Багародзіцы з дзіцяткам, пад імі быў выяўлены кветкавы арнамент з чырвоных макаў і той самы аўтограф майстра.

 

Аўтарскі подпіс магілёўскага іканапісца Ісакія Драніка, зроблены ў лютым 1687 года ў пячорах Кіеўскай лаўры. Ілюстрацыя з артыкула Я. Літвіненка "Пячорны сценапіс Кіева-Пячэрскай лаўры".

 

Па сваёй стылістыцы гэтыя працы вельмі блізкія да гравюр майстра Іллі з «Патэрыка Пячэрскага» 1661 года. Такое падабенства сведчыць пра сувязь творчасці Ісакія Драніка з мастацкай традыцыяй Кіева-Пячэрскай лаўры.

Даследчыкі мяркуюць, што ў Кіева-Пячэрскай лаўры Ісакі Дранік апынуўся, каб асвойваць таямніцы жывапісу. У XVII-XVIII стагоддзях навучанне ў лаўрскіх майстроў было звычайнай практыкай для выхадцаў з Беларусі, расейскіх земляў і Сербіі. 

Іканапісу ў Кіеве ў сярэдзіне ХVІІІ стагоддзя вучыліся і слуцкія беларусы-мастакі: Васіль Марціянавіч, Іван Трывага. Вядома таксама, што ў 1772 годзе япіскап Магілёўскі Георгі Каніскі звяртаўся да мітрапаліта Кіеўскага Гаўрыіла Крамянецкага з просьбай прыняць у Кіеўска-Пячэрскую лаўру двух манахаў навучацца жывапісу. 

Вяртанне Еўфрасінні Полацкай. Дарога дадому даўжынёй у 723 гады

Магілёў, адкуль прыехаў у Кіеў Ісакі Дранік, у тыя часы быў адным з найважнейшых асяродкаў мастацкага жыцця беларускіх земляў - цэнтрам беларускага «магілёўскага» барока. Тут развіваліся самабытныя традыцыі дойлідства, іканапісу і гравюры, працавалі майстры, звязаныя з магілёўскім кнігадрукаваннем і спадчынай нашага славутага кнігадрукара Спірыдона Собаля.
 

Даследчыкі падкрэсліваюць уплыў магілёўскіх мастацкіх традыцый на развіццё барочнага мастацтва Кіеўшчыны. У XVIII стагоддзі беларускіх майстроў масава запрашалі ва ўкраінскія землі аздабляць мясцовыя храмы. Сучаснікам і земляком Ісакія Драніка быў вядомы беларускі гравёр Максім Вашчанка, творы якога распаўсюджваліся далёка за межамі Магілёва.

Аўтограф Ісакія Драніка пастарыў лаўрскія роспісы амаль на паўстагоддзя. Адкрыццё аўтографа нейкі час таму было на вагу сенсацыі для гісторыкаў мастацтва. Раней пячорны манументальны жывапіс Кіеўскай лаўры датавалі, паводле стылю, першай паловай XVIII стагоддзя. І вось дакладная дата, пакінутая беларускім майстрам, люты 1687 года, пацвердзіла: роспісы ў пячорах з’явіліся значна раней.

Цікава, што кіеўскія пячоры спрэс спісаныя сярэднявечнымі графіці. Ёсць і тыя, што звязаны з беларускай традыцыяй:

 

"Был тут инок Арсений с монастыря Супрасльского "року 1600".

 

Пра жыццё самога Ісакія Драніка па-за межамі аўтографа і працы ў Кіеўскай лаўры амаль нічога не вядома. Але, праўдападобна, у царкоўным і творчым асяроддзі Магілёва гэта прозвішча ўсё ж было вядомым. Крыніцы фіксуюць таксама Іаасафа Драніка, ігумена не існуючага сёння Буйніцкага Свята-Духава манастыра на Магілёўшчыне, які ў лютым 1693 года прыязджаў з Вялікага Княства Літоўскага ў Маскву шукаць грошы на ўтрыманне манастыра.

Такім чынам, некалькі радкоў, пакінутых рукой магілёўскага майстра на сцяне лаўрскай святыні, захавалі для беларускай гісторыі ягонае імя і сталі каштоўным сведчаннем культурных і духоўных сувязяў паміж Магілёвам і Кіевам у канцы XVII стагоддзя.

Прачытаць гісторыю беларуса, які кіраваў Кіеўскай мітраполіяй

Рэдакцыя