АСОБА У ГІСТОРЫІ

больш артыкулаў

23-07-2026

Аўтограф беларуса ў галоўнай святын...

На мур...

прачытаць
22-07-2026

Беларускі след у Белым доме: гістор...

прачытаць
16-07-2026

Факты пра Стэфана Баторыя. Беларуск...

Белару...

прачытаць
18-06-2026

Вяртанне Еўфрасінні. Дарога дадому...

На гэт...

прачытаць
29-08-2026

Самы вядомы спалены партрэт беларуса

Гэты партрэт - адзін з найлепшых і вядомых партрэтаў знакамітага беларускага драматурга Францішка АляхновічаВыкананы ў 1922 годзе на замову ў Вільні мастаком Адамам Медзыблоцкім

Аж цікава, якім быў партрэт у колеры! Арыгінал згарэў у віленскіх печках. У 1939 годзе, калі ў Вільню ўварвалася Чырвоная Армія, першае, што рабіла Станіслава, былая жонка Аляхновіча, паліла ўсё, што магло паказаць камуністам на яе адносіны з беларускім дзеячам.

У печку пайшлі кнігі Францішка Аляхновіча “У капцюрох ГПУ” і "Prawda o Sowietach", лісты і гэты цудоўны партрэт. Было не да памяці, Станіслава баялася за сябе і за сыноў - Юрку і Казіміра. А баяцца было чаго: Аляхновіч у 1933 годзе вярнуўся з сталінскіх лагероў.

Вярнуўся цудам, дапамог абмен на іншага вядомага беларуса – Браніслава Тарашкевіча, арганізаваны польскімі і савецкімі ўладамі. Драматычная сцэна сустрэчы двух знакамітых беларусаў-вязняў ля, тады памежнай, станцыі Коласава: Аляхновіч, ведаючы якія жахі чакаюць Тарашкевіча, глядзеў на сябра і паўтараў: "Бронюсь, куды ты ідзеш, куды ты ідзеш?!" 

Жыцця ім не дадуць. Тарашкевіча заб'юць у савецкім Менску ў 1938-м, Аляхновіча ў акупаванай немцамі Вільні ў сакавіку 1944.

Францішак Аляхновіч вельмі любіў гэты партрэт працы Адама Медзыблоцкага - вісеў дома на відным месцы. А ў 1925 годзе маэстра змясціў яе ў сваёй кнізе "Дрыгва. Драматычны эскіз у 6-х абразох", выдадзенай у Вільні. І толькі дзякуючы гэтаму выява дайшла да нас. Хай сабе толькі ў выглядзе кніжнай ілюстрацыі і не ў колеры. 

Калі ў канцы 80-х,  тады яшчэ ў БССР, з імя Францішка Аляхновіча знялі прымусовую забарону, яго вобраз вярнуўся да нас менавіта гэтай выявай.

Аўтар гістарычнага партрэта - Адам Медзыблоцкі - вядомае імя ў шматкультурным віленскім мастацкім асаяроддзі. Ён і нарадзіўся ў 1890-м годзе на Сейненшчыне, на польска-беларуска-літоўскім памежжы. Жывапісу вучыўся ў Кракаве, пакінуў мастацкі след у Грузіі, больш 25 год пражыў у Вільні. У 1945 годзе, ведаючы, чым заканчваюцца прыгоды з Саветамі, выехаў на стала ў Гданьск. Дзе і прычакаў канца жыцця ў 1956 годзе.

У беларускай культурнай памяці Адам Медзыблоцкі застаўся шыкоўным патрэтам Францішка Аляхновіча і цэлай нізкай шчымлівых відарысаў Вільні.