ШТОДЗЁННАЕ ЖЫЦЦЁ

больш артыкулаў

28-05-2026

Тытулы і пасады ВКЛ. Хто, за што і...

Рэальн...

прачытаць
04-05-2026

Інвестыцыя Радзівіла ў беларускі ро...

Гэтая...

прачытаць
09-04-2026

Кіраваць вечна. Сакрэты дыеты Ягайл...

Ці вед...

прачытаць
02-04-2026

Ільвіная доля. Звярыныя забавы бела...

Браты...

прачытаць
27-07-2026

Панядзелак у Н'ю-Ёрку, які стаў Днём Незалежнасці Беларусі

“Заклікаю жыхароў горада далучыцца да амерыканцаў беларускага паходжання ў малітвах за мір, свабоду і справядлівасць ва ўсім свеце". У 1957 годзе мэр Н'ю-Ёрка Роберт Ф. Вагнер афіцыйна абвясціў аб адзначэнні ў горадзе 25 сакавіка Дня незалежнасці Беларусі.

Падпішыся на Facebook Кароны Вітаўта!

Вось што ён напісаў у афіцыйным звароце да жыхароў Н’ю-Ёрка амаль 70 год таму:

 Канцылярыя Мэра горада Н'ю-Ёрка

Зварот

 Беручы пад увагу, што 25 сакавіка 1957 года спаўняецца трыццаць дзевяць гадоў з дня абвяшчэння свабоднай і незалежнай Беларускай Дэмакратычнай Рэспублікі; і

Улічваючы, што амерыканцы беларускага паходжання адзначаюць гэтую дату, пацвярджаючы сваю веру ў свабоду для ўсіх народаў і сваё перакананне ў тым, што тыранія і дэспатызм не могуць доўга панаваць там, дзе чалавек шчыра верыць у свабоду; і

Беручы пад увагу, што ва ўсім свеце прызнана: мужны і патрыятычны беларускі народ ніколі не спыняў супраціву камуністычнаму таталітарызму і працягвае яго да сённяшняга дня,

таму я, Роберт Ф. Вагнер, мэр горада Н'ю-Ёрка, гэтым афіцыйна абвяшчаю панядзелак, 25 сакавіка 1957 года, Днём Незалежнасці Беларусі ў горадзе Нью-Ёрку і заклікаю ўсіх жыхароў далучыцца да амерыканцаў беларускага паходжання ў малітвах за мір, свабоду і справядлівасць ва ўсім свеце.

 

(Роберт Ф. Вагнер)
Мэр горада Н'ю-Ёрка

Выканаўчая канцылярыя штата Н'ю-Ёрк

Гэта гісторыя звязала з Беларуссю чатырох прэзідэнтаў ЗША

Ад гэтага моманту сярод амерыканскага палітычнага істэблішменту склалася добрая традыцыя: штогод афіцыйна згадваць абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі і ўшаноўваць імкненне беларусаў да аднаўлення незалежнасці сваёй дзяржавы.

Ужо ў 1957 годзе свае афіцыйныя звароты да беларусаў апублікавалі губернатары штатаў Нью-Ёрк, Мічыган і Ілінойс.

Беларускі след у Белым доме: гісторыя Давіда Дубінскага

(пераклад і вылучэнні рэдакцыі)

На вокладцы: 31 сакавіка 1989 года з афіцыйным віншаваннем з нагоды 71-й гадавіны абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі выступіў 41-ы прэзідэнт ЗША Джордж Буш