ПОСТАЦІ

больш артыкулаў

15-04-2026

Агінскі Міхал Казімір

Гетман...

прачытаць
01-03-2026

Міндаўг

Адзін...

прачытаць
02-03-2026

Манюшка Станіслаў

Менск,...

прачытаць
03-03-2026

Умпіровіч (Фурс) Алеся

Стаяла...

прачытаць

Васількоўскі Алег

Беларускі генерал, кіраўнік Дыпламатычнай місіі Беларускай Народнай Рэспублікі ў Фінляндыі. З 25 чэрвеня 1920 года да траўня 1921 года. Ад 30 кастрычніка 1920 года таксама і Надзвычайны амбасадар БНР у Эстоніі.

Фінляндыя, якая сама толькі-толькі вырвалася з расейскіх лап, вярнула незалежнасць у 1918 годзе, прызнала на дзяржаўным афіцыйным узроўні Беларускую Народную Рэспубліку.

Пра гэтае рашэнне фінскага ўраду беларускім палітыкам стала вядома 28 снежня 1919 года. У снежні гэтага ж 1919 года былі адкрытыя рэгістрацыйна-пашпартныя аддзелы БНР не толькі ў фінскім Тамперэ, але і ў Таліне і ў Ліепае. 

Пасля гэтага ў Фінляндыі распачала дзейнасць ваенна-дыпламатычная місія БНР, якую ўзначаліў генерал Алег Васількоўскі.

Васількоўскі паходзіў з Сцепаніцы на Віцебшчыне, дзе нарадзіўся 28 кастрычніка 1879 года.

Рабіў кар'еру ў войску. Удзельнічаў у Першай сусветнай вайне, меў багата ўзнагародаў Расейскай імперыі, а таксама бельгійскі вайсковы ордэн.

Не прыняў бальшавіцкага перавароту, падтрымаў памкненне Беларусі стаць незалежнай, выступіў на баку БНР. Пасля змены геапалітычнай сітуацыі эміграваў у балтыйскія краіны.

"...генерал вельмі цвёрда стаіць на глебе нашай дзяржавы, вядзе барацьбу з яе ворагамі і як нельга лепш асвятляе нашае пытанне перад прадстаўнікамі Антанты, на працягу 8 месяцаў, не ўзяўшы ад нас, да гэтай пары, ні гроша...", - піша ў 1920 годзе будучы Прэзідэнт Рады БНР Васіль Захарка прэм'ер-міністру Беларусі Вацлаву Ластоўскаму.

У 1940 годзе СССР захопіць Эстонію. Беларускі дыпламат Алег Васількоўскі будзе арыштаваны і 12 студзеня 1944 года загіне ў сталінскім савецкім лагеры ў Томску (Расея).