ПОСТАЦІ

больш артыкулаў

15-04-2026

Агінскі Міхал Казімір

Гетман...

прачытаць

Васількоўскі Алег

Белару...

прачытаць
01-03-2026

Міндаўг

Адзін...

прачытаць
02-03-2026

Манюшка Станіслаў

Менск,...

прачытаць
03-03-2026

Умпіровіч (Фурс) Алеся

11 студзеня 1925 года ў вёсцы Азярава на Браслаўшчыне нарадзілася Алеся Умпіровіч (за мужам Фурс). Актыўная ўдзельніца падпольных моладзевых арганізацый За Беларусь!, Саюз беларускіх патрыётаў, якія дзейнічалі
на Пастаўшчыне, Глыбоччыне адразу пасля заканчэння Другой сусветнай вайны.

 

Маладзёны праз самаадукацыю выступалі за пашырэнне ў Беларусі беларускай мовы, шанаванне гісторыі, нацыянальных сімвалаў, абапіраючыся на досвед БНР выказвалі ідэі беларускай незалежнасці
і суверэнітэту.

 

На іх абрынуліся сталінскія савецкія рэпрэсіі.

На ўрачыстую цырымонію прыняцця прысягі сябрамі Саюза беларускіх патрыётаў на вернасць Беларусі Алеся намалявала два прыгожых нацыянальных герба "Пагоня". Пазней сталінскія спецслужбы прыдумаюць ёй крыміналку за сувязь пастаўскай дзяўчыны з ФБР і ЦРУ і арыштуюць. Але перад арыштам яшчэ паспрабуюць "угаварыць"  на супрацоўніцтва. Алеся рэзка і рашуча адмовіцца.

Алесю Умпіровіч арыштавалі ў 1948 годзе, яна прайшла здзекі савецкага следства і судоў, жахі сталінскіх лагераў. Празначылі ёй - 25 год сталінскіх лагераў.

Бацьку Алесі - Лявона, за тое, што катэгарычна адмовіўся агаварыць дачку, пакаралі 10 гадамі лагераў. Ён памёр у сталінскай турме ў Менску.

І толькі смерць Сталіна - прымусіла савецкія ўлады скараціць тэрміны палітычным зняволеным. Алеся выйшла на волю ў чэрвені 1956 года.

 

Асцерагаючыся працягу рэпрэсій, вымушана выехала з мужам Антонам Фурсам у Казахстан. Сям'я вярнулася ў Беларусь у пачатку 80-х гадоў ХХ стагоддзя.

 

Падтрымала аднаўленне беларускай дзяржаўнасці ў 1991 годзе. Да самае смерці ў 2017 годзе актыўна падтрымлівала беларускі дэмакратычны рух.

Свабоду асобы лічыла найвялікшым шчасцем.