ЭПОХІ
«Паўсюдна ходзяць чуткі, што хутка пачнецца вайна і паўстане Беларуская Рэспубліка…» - такія данясенні польская паліцыя атрымлівала ад інфарматараў адно за адным. У пачатку 1920-х гадоў у нашым рэгіёне разгортвалася вялікая палітычная гульня. Праўда, правілы гэтай гульні пісалі зусім не мы.
Каляды 1368 года імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі Карл IV сустракаў у вузкім сямейным коле ў італьянскай Сіене. Пры стале незвычайны госць з Вялікага Княства Літоўскага. У імператарскіх дакументах гэтага чалавека называлі Rex Lethuorum - «каралём ліцвінаў».
Старэйшы Гапееў служыў у НКВД і быў так напампаваны прапагандай, што яна вылазіла з яго на кожным кроку, у кожным сказе. Казаў нам: а дзе ў вас вошабойкі? Бацька ў адказ, што ў нас людзі не маюць вошай, што чыста, таму і няма патрэбы ў вошабойках.
Замежніку ў Вялікім Княстве Літоўскім у XVI стагоддзі трэба было добра ўмець танчыць палітычнае фламенка. Рызыкні-ідзі разбярыся: як сябе паводзіць з двума наймагутнейшымі беларуска-літоўскімі родамі таго часу. З Радзівіламі, якія замяшчалі князя і караля ў час яго адсутнасці ў ВКЛ, і з Хадкевічамі: з кім сябраваць, каго лепш не раздражняць.
Расейская паліцыя прыйшла ў рэдакцыю «Нашай Долі» ўжо на наступны дзень пасля выхаду першага, гістарычнага нумара газеты. Наклад канфіскавалі, потым яшчэ адзін, і наступны таксама, разграмілі рэдакцыю, завялі крыміналку. Так пачыналася легальная беларуская журналістыка.
Калі Траш - гэта чорны жах на адным з цыганскіх дыялектаў. Жахлівыя падзеі здарыліся на гістарычнай Віленшчыне. Гісторыю давялося збіраць з аскепкаў сведчанняў і ўскосных узгадак у беларускіх, польскіх, літоўскіх публікацыях.
У Маскве савецкія органы дзяржаўнай бяспекі перлюстравалі ўсю карэспандэнцыю, якая ішла з Беларусі за мяжу. Увагу прыцягнулі чатыры лісты. Усе на адно імя і на адзін французскі адрас. Так пачалося паляванне на чалавека, які стаяў за выданнем.
Той гадзіннік на Фарным касцёле Гродна ведае кожны, хто хоць раз бываў у цэнтры горада. А калі і не бачыў, то дакладна чуў: ён адбівае не толькі гадзіны, але і паўгадзіны, і чвэрці.
Дэманстрацыя доўжылася ўсяго некалькі хвілін. Але менавіта гэтыя некалькі хвілін зрабілі яе адной з першых гучных у Савецкай Беларусі публічных акцый моладзевага пратэсту. Замежныя СМІ распавядалі пра гэтыя падзеі як пра крывавыя сутыкненні моладзі з міліцыяй.
Амаль 230 гадоў таму, каб задушыць у Беларусі незалежніцкае паўстанне Тадэвуша Касцюшкі, расейская акупацыйная адміністрацыя стварыла на беларускіх землях разгалінаваную сістэму канфіскацыі маёмасці.
...Народзе наш, прысягаем Табе шумам ніў родных, усходам сонца - сымбалям Твайго адраджэньня... Прысягаем..., што мы - Твае непадзельна, толькі Твае. На гістарычным здымку - лідары беларускага студэнцкага руху. Распавядаем іх лёсы.
На Коласа Апанскі паляваў не адзін год. Чэкіст рабіў Імкліву кар’еру ў Савецкай Беларусі. І даўно шукаў прыдатную нагоду ўдарыць па прабеларускіх камуністах і беларускай інтэлігенцыі. Першае імя было на адвароце здымка - Якуб Колас.
У ХІХ стагоддзі кожны папулярны еўрапейскі трэвэлблогер ведаў, дзе знаходзяцца Віцебск, Бярэзіна, ваколіцы Магілёва, Полацк ці Дрыса. Прычына была простая: гэтыя мясціны трапілі на мапу еўрапейскага турызму праз вайну 1812 года і паход Напалеона на Маскву.
Абсяг падполля ўражваў маштабамі - больш за тры тысячы сяброў, тэрыторыя ад эстонскага Тарту да ўкраінскай Адэсы. І калі Вільня была сэрцам арганізацыі, Бердычаў - яе галавой, дык Пінск і Палессе сталі яе мускуламі.
У верасні 1923 года ў беларускай вёсцы адбылося тое, чаго ўлады ніяк не чакалі. Настаўнік прыйшоў у школу. Дзеці - не. Ніводнае. Бацькі загадзя дамовіліся: пакуль улада не дазволіць адкрыць у вёсцы беларускую школу, сваіх дзяцей яны не пашлюць ні ў якую іншую.