РЭЧ ПАСПАЛІТАЯ

больш артыкулаў

28-05-2026

Трансфер улады. Як апошні Ягайлавіч...

Жыгімо...

прачытаць
28-05-2026

Чые пячаткі стаяць пад Люблінскай у...

Публік...

прачытаць
02-04-2026

Ільвіная доля. Звярыныя забавы бела...

Браты...

прачытаць
16-07-2026

Баторы супраць Баторыя

 

Калі б Стэфан Баторы дажыў да сёння, ён стаў бы знаходкай для коўчаў і матыватараў - як рабіць сваё, калі ўвесь свет супраць цябе.

 

Кім быў Стэфан Баторы для беларусаў. Небанальныя факты з жыцця нашага князя і караля

Усё жыццё страшэнна хворы. Штодня пакутаваў ад язвы пад каленам, якая бясконца сцякала гноем, бяссоніцы, браку апетыту, каталептычных прыпадкаў. І яшчэ трэба было вытрымаць усе гэтыя медычныя працэдуры: перавязкі, бандажы, нясцерпнае вярэджэнне ранаў.

Стэфан Баторы быў вялікім князем беларуска-літоўскай дзяржавы і каралём Рэчы Паспалітай крыху больш за дзесяць гадоў - з траўня 1576 да снежня 1586 года. І за гэты час ён перамог Маскву, адцяў ёй выхад да Балтыкі, на паўстагоддзя аддаліў пагрозу ўсходнім межам нашай дзяржавы, вярнуў Лівонію, вызваліў беларускія землі, акупаваныя ворагам, найперш Полацак.

Калі ён памёр, ва ўладных палацах усёй Еўропы раздаліся ўздыхі. У Маскве, Вене і Турцыі - палёгкі. У Рыме і Парыжы - шкадавання. Як адзначыў адзін гісторык - Масква цешылася больш, чым Беларусь, Польшча і Літва разам плакалі.

Facebook Карона Вітаўта - падпісацца!

 

 

У 1584 годзе маскоўскі князь Іван Жахлівы памёр, і Баторы ведаў, што наступным уладаром Масквы будзе ён. Каб пазбегнуць чарговай вайны, ён выслаў у Маскву менскага кашталяна Галабурду з прапановай уніі - Масква павінна была стаць часткай Рэчы Паспалітай. Пасля адмовы Баторы даў загад рыхтавацца да баявых дзеянняў, вынік якіх было няцяжка прадказаць.

Адначасна, Баторы схіліў на свой бок Рым і пачаў стварэнне антытурэцкай лігі - ён планаваў вярнуць незалежнасць роднаму Сяміграддзю, якое было акупавана асманамі.

І ўсё гэта рабіў чалавек, які штодня і штогадзіны змагаўся з хваробамі.

Вакол яго было шмат лекараў, знахараў, шаптуноў і магаў. Аднойчы тагачасныя «спецслужбы» прускага князя Юрыя Фрыдэрыка папярэдзілі Баторыя пра магчымае атручванне. Кароль нават звяртаўся ў нямецкі Брандэнбург з просьбай даслаць яму антыдот.

Чытаць больш пра дыеты і гастранамічныя ўпадабанні беларускіх уладароў

 

Але выглядае на тое, што Баторы дзеля паляпшэння самаадчування і, каб хоць крыху забыцца на боль, аддаваў перавагу правераным сродкам - такайскаму віну з радзімы і паляванням. Бясконцым паляванням.

 

Ён паляваў усюды і заўсёды. Баторы і Гародню абраў сваёй рэзідэнцыяй, бо побач былі пушчы: Белавежа, Свіслач, Крынкі, Кундзін. Кароль за дзень мог упаляваць больш за дваццаць дзікоў. Выглядае на тое, што моцны вецер і прахалода супакойвалі яго вечныя болі. Раніцай, пасля сняданка, нягледзячы на забарону прыдворных лекараў, ён выязджаў на паляванне. Вяртаўся зацемна з закасцянелымі нагамі, прамарожаным целам і ледзь адаграваўся ля агню.

А ў лютым 1586 года недзе на польскіх землях пад санямі, якімі ехаў Баторы, праламаўся лёд.

 

 - Manete! - меўся крыкнуць на лаціне кароль прыдворным, каб ніхто нават не адважыўся рызыкаваць жыццём і ісці яму на дапамогу.

 

Польскай мовы Баторы не ведаў. З беларускай было крыху лепей, але таксама марна. З дваром размаўляў лацінай, а вянгерскай - з двума найбліжэйшымі ў апошнія гады жыцця паплечнікамі - мадзярамі Тэрэнсам і Кіпсі.

Кароль сам поўз-плыў у лютаўскай вадзе да ратавальнага берага, ламаючы крохкі лёд. Моцны. Спрытны. Здаровы. Якія тут хваробы!

Але прадчуванне непапраўнага Стэфан Баторы, напэўна, меў.

Яшчэ 12 мая 1585 года ў Кракаве ён сеў за тэстамент, у якім завяшчаў перадаць з асабістага скарбу на развіццё Гародні 30 тысяч залатых - па сённяшнім курсе больш за 10,5 мільёна еўра.

Праз некалькі месяцаў кароль Стэфан захоча павялічыць гэты дар, пачне перапісваць тэстамент, але не паспее.

А вось што са сваім тэстамэнтам зрабіў Тадэвуш Касцюшка!

Арганізм Баторыя ўжо быў не ў стане перапрацоўваць таксіны, якія выдзяляў арганізм - ныркі адчайна адмаўляліся слухацца.

Манарх любіў густое, цяжкае вянгерскае віно. З келіха ён пачынаў свой дзень, а часам на вечар у Гародні мог кульнуць чарку мясцовага цынамонавага самагону.

Набліжаныя спрабавалі разводзіць віно вадой, але кароль часцей за ўсё злаваўся на такі клопат.

Анатамічнае ўскрыццё выявіла, што ныркі караля былі памерам з ныркі быка, то бок у два-тры разы большыя за ныркі здаровага чалавека...

... А ў гарадзенскім замку пасля смерці Баторыя налічылі яшчэ 51 бочку ўлюбёнага каралеўскага напою.

Рэдакцыя

Ілюстрацыі www.polona.pl