Жаўнеры БНР
Аўтар - безумоўны аўтарытэт у даследванні і папулярызацыі беларускай гісторыі. Прафесар Алег Латышонак знакаміты сваімі гістарычнымі адкрыццямі Беларусі. “Жаўнеры БНР” гэта насамрэч дасканалая хірургічная праца гісторыка. Беларускія вайсковыя фармаваньні ў 1917-1923 гг., беларуская доля Станіслава Булак- Балаховіча, палітычныя аспекты змагання беларусаў за БНР. Латышонак не баіцца казаць, што БНР не мела шансаў, ён аргументуе сваю пазіцыю:
«...тады ў Беларусі было болей чужых жаўнераў, чым беларускіх мужчын, здольных насіць зброю. У выніку пасля падзення Расійскай Імперыі ўладу ў Беларусі перанялі бальшавікі, сярод якіх не было беларусаў, бо гэта былі бальшавізаваныя жаўнеры, якія трактавалі Беларусь як сваю здабычу, якой яны будуць кіраваць. На жаль, беларусы ваявалі на іншых франтах Першай сусветнай вайны, і іх не ўдалося своечасова сцягнуць у Беларусь».
Хачу мець "Жаўнераў БНР" ва ўласнай бібліятэцы!
