Szablony

vitauta

Szablony

У сярэдзіне ХІV стагоддзя ў нашым рэгіёне прыйшла да ўлады новая плеяда палітыкаў. Польшчай ад 1333 года кіраваў апошні з Пястаў Казімір Вялікі, у Вянгерскім каралеўстве з 1342 года ўладарыў Людвік Анжуйскі, у гэты ж час Кейстут з Альгердам разбудоўваюць магутнасць Вялікага Княства Літоўскага. Інтарэсы, лёсы, перспектывы гэтых еўрапейскіх валадароў шчыльна перапляталіся

Стасункі Польшчы і ВКЛ гэтага часу цяжка назваць добрымі, але спрабуючы іх направіць Казімір Вялікі бярэ за жонку дачку Гедыміна Альдону.

Разам з тым палякі палітычна ўжо моцна знітаваныя з Венгрыяй, якая хоць і адчувальна на той час большая па памерах, але не вяла ў дачыненні да Польшчы агрэсіўнай палітыкі. Адным словам – сяброўскія дзяржавы ў своеасаблівым геапалітычным шлюбе.

У 1339 годзе Казімір Вялікі, які не меў законнага нашчадка, нават робіць кіроўную вянгерскую анжуйскую дынастыю правапераемніцай польскай кароны. Вядома, узамен за моцны, трывалы саюз і ўсебаковую падтрымку.

Людвік Анжуйскі быў сынам уладара Венгрыі Караля Робэрта, жанатага на сястры Казіміра Вялікага. Пасля смерці бацькі ў 1342 годзе сам становіцца каралём Венгрыі. З часа далучае да сваіх уладанняў Далмацыю, Дуброўнік, Боснію, паўночную Сербію, усходнюю Балгарыю, Малдову, Валахію.

Пад канец жыцця ў 1370 годзе пад яго каралеўскай уладай знаходзілася найбольш тэрыторыі тагачаснай Еўропы. Вось такога пляменніка і саюзніка меў Казімір Вялікі ў канфлікце з беларуска-літоўскай дзяржавай.

 


fot1. -


foty


fot3


forr

А спрэчка ўзнікла за спадчыну Галіцкага-Валынскага княства, якім пэўны час кіраваў Бяласляў Юры ІІ, прыхільнік каталіцызму і шчыльных сувязяў з Заходняй Еўропай. Ёе не меў законных нашчадкаў і зрабіў сваім спадчыннікам польскага караля Казіміра Вялікага, з якім быў у пэўным радстве.

Частка ўкраінскіх і беларускіх баяраў Галіцкай Русі абурыліся, дамовіліся з татарамі, паланілі Баляслява Юрыя ІІ і неўзабаве ў 1340 годзе атруцілі. У адказ польскі і вянгерскі каралі разам захапілі сталіцу Галіцкай Русі - Львоў.

Ліцьвіны, якія небеспадстаўна лічылі Галіцка-Валынскую Русь сваёй зямлёй, занялі Луцк і ўсю Валынь. Але, пасля працяглых сутычак з польска-венгерскім рыцарствам, Любарту, сыну Гедыміна, не ўдалося адстаяць Валынь. Пад уладай ВКЛ застаўся на той час толькі Луцк і ваколіцы. Сітуацыя, здавалася б, стабілізавалася.

Але ў 1350 годзе польскі кароль Казімір Вялікі заключыў з каралём Венгрыі Людвікам Анжуйскім пагадненне, паводле якога, пасля смерці Казіміра Людвік стане каралём не толькі Польшчы, але і ўсёй Галіцкай Русі з Валынню і Львовам.

А калі, усё ж у Казіміра народзіцца законны нашчадак-сын, то Людвік зможа набыць гэтую частку беларуска-украінскай Русі за грошыя роўныя сённяшнім 25 млн. еўра. Сума немалая, у тыя часы на гэтыя грошы можна было набыць 10 млн. літраў піва. Але гэта драбяза для анжуйскай дынастыі, якая здабывала найбольш золата ў Еўропе!

Князь Кейстут не стаў марудзіць і пачаў рэалізоўваць свой план. З беларуска-літоўскім войскам ён рушыў на Галіцкую Русь і хутка дайшоў да ваколіц Львова. Казімір Вялікі ў той час моцна хварэў і лячыўся ў Кракаве. Не вельмі дапамог яму і вянгерскі Людвік, які да таго ж быў паранены ліцьвінамі.

Людвік палічыў за лепшае пачаць мірныя перамовы. Ён выслаў у лагер Кейстута трох знатных венгерскіх паноў і тыя ўгаварылі Кейстута прыняць замірэнне. Венгерскія паслы засталіся ў ліцьвінаў закладнікамі, а Кейстут у сваю чаргу з’явіўся ў паходным лагеры вянгерскага караля, каб замацаваць мірную дамову.

І тут пачынаецца самае цікавае. Жамойць, сённяшняя Літва, усё яшчэ заставаліся паганскімі. Веры продкаў трымаўся і Кейстут. Не толькі веры, але і традыцый, у тым ліку вядзення дзяржаўных справаў.

Міжнародныя ды й унутрыдзяржаўныя дамовы ў тагачасным ВКЛ зазвычай заключаліся не пісьмова, а замацоўваліся вусным словам, якое часцей за ўсё суправаджалася даваннем клятвы на крыві.

Безумоўна, канцылярскае справаводства ў ВКЛ таксама была вядомае і ўжывалася, хай сабе і не так актыўна. Пра што сведчыць вобмаль пісьмовай дакументацыі беларуска-літоўскай дзяржавы.

Але 15 жніўня 1351 год Кейстут, кіруючыся сваімі  матывамі, вырашыў замацаваць дамову пра мір з Людвікам Анжуйскім менавіта такой клятвай на крыві.

Дзейства ўражвала і захапляла. Яго апісанне мы ведаем з занатаваных у хроніцы вянгерскіх каралёў "Chronicon Dubnicense" пераказах вянгерскіх рыцараў, непасрэдных удзельнікаў падзеі.