ТЭМЫ
На мурах царквы ў пячорах знакамітай Кіева-Пячэрскай лаўры ёсць унікальны аўтарскі подпіс, зроблены белай фарбай на цёмным фоне ў лютым 1687 года. Гэтыя некалькі словаў у чатырох радках збераглі для нас імя беларуса з Магілёва.
Яго імя амаль невядомае ў Беларусі. Але ў сярэдзіне ХХ стагоддзя ягонай падтрымкі шукалі прэзідэнты ЗША - Франклін Рузвельт, Дуайт Эйзенхаўэр, Гары Труман, Джон Кенэдзі, Ліндан Джонсан. Ён быў чалавекам якому давяралі сотні тысяч амерыканцаў.
Беларусы спачатку не прызналі яго, але менавіта гэты кароль умацаваў ВКЛ, развіваў навуку, судовую сістэму, войска, гарады і нават паўплываў на моду.
На гэтым фотаздымку - унікальная гістарычная падзея. У старажытны беларускі горад, калыску нашай дзяржаўнасці – Полацк, вяртаецца Еўфрасіння Полацкая. Пасля амаль сямі з паловай стагоддзяў адсутнасці.
Снежань 1991 года паказаў досыць прынцыповую рэч: маладая беларуская дзяржава аказалася значна мацнейшай, чым думаў яе няпрошаны госць.
Рэальная сістэма кіравання ВКЛ - жывой і небанальнай дзяржавай, дзе ўлада трымалася не толькі на законах, дакладным размеркаванні функцый, але і на традыцыях, на асабістых сувязях, абавязках, даверы.
У студзені 1998 года група беларускіх інтэлектуалаў звярнулася да беларусаў і свету з Беларускай Дэкларацыяй Свабоды - тэкстам, які сёння чытаецца і адчайна, і прароча.
Гэтая гісторыя гучыць амаль як легенда - пра тое, як мінулае ціха, але ўпэўнена ўмяшалася ў беларускую будучыню.
Абраным на ўратаванне давалі адмысловы ўкол, які выклікаў страту прытомнасці. Пасля фіксавання смерці “нябожчыкаў” везлі на могілкі, дзе іх “ажыўлялі”, пераапраналі ў сялянскую вопратку, і вывозілі машынай.
Былі часы, калі Беларусь вяла рэй у анархісцкім руху Усходняй Еўропы. Гродна і польскі Беласток, які тады адміністратыўна ўваходзіў у Гродзенскую губерню - гэтыя два гарады былі наймацнейшымі цэнтрамі анархізму ў Расейскай імперыі.
Здзеклівы падарунак-выклік, словы нібы цвікі-соткі, грэблівая інтанацыя, на дзіва стрыманая, але годная рэакцыя нашых, хаця ў іх сэрцах напэўна віравала: “Перамагчы альбо загінуць!”
Ніхто ў Еўропе не мог паверыць, што нацысты з камуністамі могуць пра нешта дамовіцца! Сталіну не верылі, бо ведалі - калі дазволіць яму ўвесці войскі, назад яны ўжо самахоць не выйдуць.
У Пецярбург ляціць дэпеша: у беларускім горадзе забіты расейскі жандар Грыбаедаў. Падпалкоўнік пакараны за “шматгадовую правакатарскую дзейнасць” і актыўны ўдзел у антыгабрэйскім пагроме.
Ці ведаеце, што каралям Кароны і вялікім князям ВКЛ катэгарычна было забаронена спажываць дыні? А рыбны рэцэпт ад нясвіжскіх Радзівілаў стаў папулярнай стравай імперскай кухні Аўстра-Венгрыі?
Перабралі вядомыя біяграфіі гэтага вялікага князя літоўскага.
Спойлер: падуладным лепей было самім павесіцца, чым трапіць да яго ў няміласць
Вітаўт Вялікі пакінуў ёй усё, але яна так і не даравала яму. Харызматычная дыпламатка, візіянерка, яе месца на беларускім алімпе, сама меней, побач з Еўфрасінняй Полацкай.
- 1
- 2