vitauta

Паміж Польшчай і Расеяй

"Between East and West" - праца знакамітай даследчыцы Эн Эплбаўм. Цягам больш як тысячы гадоў мяжа была тым чыннікам, ад якога залежаў лёс нашай дзяржавы. На ўсход ад Польшчы, на захад ад Расіі, гэтаму еўрапейскаму рэгіёну было наканавана стаць месцам сутыкнення розных імперый. 

Гэтая кніга раскрывае матывы канкуруючых і суседніх культур ва Усходняй Еўропе, барацьбу рэлігій і нацыяналізмаў у «памежных» дзяржавах: Літве, Беларусі і Украіне, прастору ад Калінінграда на Балтыйскім моры да Адэсы на Чорным.

Эн Эплбаўм - сапраўдны гуру літаратуры факту. Яе голас адзін з найважнейшых і мацнейшых у свеце, калі размова ідзе пра гісторыю і палітыку ў краінах Усходняй Еўропы. Кнігі Эплбаўм - вынік шматгадовай, скурпулёзнай працы з архіўнымі дакумантамі, сотняў размоваў з напасрэднымі ўдзельнікамі падзеяў, асабістага назірання ў эпіцэнтры. Эн Эплбаўм - аўтарка сусветных бестсэлераў - "ГУЛАГ. Гісторыя", "За жалезнай заслонай", "Чырвоны голад. Вайна Украіны з Расеяй", "Змрок дэмакратыі: спакуслівая прывабнасць аўтарытарызму".