НОВАЕ
Кароль Польшчы давяраў ёй бязмерна, кароль Венгрыі цаніў ейны густ і шчодрасць, кожны чарговы вялікі магістр тэўтонаў шукаў з ёй паразумення. Харызматычная дыпламатка, візіянерка, яе месца на беларускім алімпе, як мінімум, побач з Еўфрасінняй Полацкай.
У беларускім горадзе дэманстратыўна забіты начальнік расейскіх жандараў Грыбаедаў. Рэвалюцыянеры абвяшчаюць: падпалкоўнік пакараны за “шматгадовую правакатарскую дзейнасць” і актыўны ўдзел у антыгабрэйскім пагроме.
Выглядае на тое, што браты зацята пайшлі ў заклад. Ягайла ці Вітаўт, Кракаў ці Вільня, Карона ці ВКЛ. Хто першы, той лепшы. Займець ільва пры сваім двары. Забавы вялікіх. Ягайла быў спрытнейшы, але Вітаўт таксама меў чым здзівіць.
Каралям Кароны і вялікім князям ВКЛ катэгарычна было забаронена спажываць дыні. А рыбны рэцэпт ад нясвіжскіх Радзівілаў стаў папулярнай стравай імперскай кухні Аўстра-Венгрыі.