ЧАТЫРЫ ГІСТОРЫІ НА ЛІПЕНЬ
ЭПОХІ
У ХІХ стагоддзі кожны папулярны еўрапейскі трэвэлблогер ведаў, дзе знаходзяцца Віцебск, Бярэзіна, ваколіцы Магілёва, Полацк ці Дрыса. Прычына была простая: гэтыя мясціны трапілі на мапу еўрапейскага турызму праз вайну 1812 года і паход Напалеона на Маскву.
Абсяг падполля ўражваў маштабамі - больш за тры тысячы сяброў, тэрыторыя ад эстонскага Тарту да ўкраінскай Адэсы. І калі Вільня была сэрцам арганізацыі, Бердычаў - яе галавой, дык Пінск і Палессе сталі яе мускуламі.
У верасні 1923 года ў беларускай вёсцы адбылося тое, чаго ўлады ніяк не чакалі. Настаўнік прыйшоў у школу. Дзеці - не. Ніводнае. Бацькі загадзя дамовіліся: пакуль улада не дазволіць адкрыць у вёсцы беларускую школу, сваіх дзяцей яны не пашлюць ні ў якую іншую.
Іўдзей сягае вяршыняў улады, кантралюе дзяржаўны скарб, яму зайздросцяць Радзівілы і Сапегі. Так, у ВКЛ і такое было мажлівым!
Маёмасць канфіскоўвалася, дамы, зямля, корчмы, мыты пераходзілі ў новыя рукі. Забранае раздавалася баярам. Адначасова князь Аляксандр распарадзіўся прыцягнуць на нашыя землі скандынаваў і немцаў.
Калі б ён прайграў сваю галоўную барацьбу, беларускай гісторыі магло б проста не быць у тым выглядзе, у якім мы яе ведаем сёння. Інтарэсы дзяржавы вышэй уласных амбіцыяў.
ТЭМЫ
На гэтым фотаздымку - унікальная гістарычная падзея. У старажытны беларускі горад, калыску нашай дзяржаўнасці – Полацк, вяртаецца Еўфрасіння Полацкая. Пасля амаль сямі з паловай стагоддзяў адсутнасці.
Снежань 1991 года паказаў досыць прынцыповую рэч: маладая беларуская дзяржава аказалася значна мацнейшай, чым думаў яе няпрошаны госць.
Рэальная сістэма кіравання ВКЛ - жывой і небанальнай дзяржавай, дзе ўлада трымалася не толькі на законах, дакладным размеркаванні функцый, але і на традыцыях, на асабістых сувязях, абавязках, даверы.
У студзені 1998 года група беларускіх інтэлектуалаў звярнулася да беларусаў і свету з Беларускай Дэкларацыяй Свабоды - тэкстам, які сёння чытаецца і адчайна, і прароча.
Гэтая гісторыя гучыць амаль як легенда - пра тое, як мінулае ціха, але ўпэўнена ўмяшалася ў беларускую будучыню.
Абраным на ўратаванне давалі адмысловы ўкол, які выклікаў страту прытомнасці. Пасля фіксавання смерці “нябожчыкаў” везлі на могілкі, дзе іх “ажыўлялі”, пераапраналі ў сялянскую вопратку, і вывозілі машынай.
Былі часы, калі Беларусь вяла рэй у анархісцкім руху Усходняй Еўропы. Гродна і польскі Беласток, які тады адміністратыўна ўваходзіў у Гродзенскую губерню - гэтыя два гарады былі наймацнейшымі цэнтрамі анархізму ў Расейскай імперыі.
Здзеклівы падарунак-выклік, словы нібы цвікі-соткі, грэблівая інтанацыя, на дзіва стрыманая, але годная рэакцыя нашых, хаця ў іх сэрцах напэўна віравала: “Перамагчы альбо загінуць!”
ПОСТАЦІ
Яна змагла вярнуць дадому, у Беларусь, тысячы беларускіх салдат. Змушала думаць і працаваць таўсталобых постсавецкіх генералаў. І хто мог уявіць, што адданая камуністка і дзяржаўная служачая з Наваградка стане адной з найбольш паслядоўных абаронцаў адноўленай беларускай дзяржавы?!
У зняволенні, нават калі многія абіралі маўчаць, Ржэўскі працягвае змагацца. Гэта не яго асабістая спрэчка з уладай, а сістэмная праблема прыцяснення беларускай мовы ў Беларусі, якое ён патрабуе спыніць.
У Лідскай турме Вітольд адмаўляў усё: у паўстанні не ўдзельнічаў, ніякага Каліноўскага не ведаю, падпольная друкарня? першы раз чую. Расейскія жандары не верылі ніводнаму ягонаму слову. Следства зацягвалася. І тады яны выклікалі капітана Чортава…
Гетман Вялікага Княства Літоўскага, але перадусім, кампазітар, паэт, мецэнат. Водны канал у Беларусі, які злучыў Балтыку і Чорнае мора - справа ягонага жыцця.
- На судзе ў Бабруйску, які праходзіў у чэрвені 1979-га, я меў поўнае права заявіць, што камунізм савецкага ўзору - гэта сістэма поўнага здушэння і разбурэння асобы, а Савецкі Саюз - не што іншае, як неабдымны канцэнтрацыйны лагер.
Міхась Кукабака,
беларускі дысідэнт,
шматгадовы вязень савецкіх турмаў


