КАЛЯНДАР
30. лістапад
Напад на Фінляндыю
30 лістапада 1939 года СССР напаў на Фінляндыю
Зімовая вайна - talvisota па-фінску.
Пакт Молатава-Рыбентропа падзяліў Усходнюю Еўропу. Фінляндыя ў сферы ўплыву СССР.
12.10.1939 Сталін прапанаваў фінам перасунуць мяжу на 25 км, аддаць на 30 год паўвыспу Ханко, дэмантаж лініі Манэргэйма. Узамен аддавалі ў два разы большую, малазаселеную і не абжытую частку Карэліі.
450 тысяч савецкіх салдат, тысячы танкаў і самалётаў.
Фіны мабілізавалі 230 тысяч, 60 састарэлых танкаў і 121 самалёт.
Саветы страцілі забітымі і параненымі больш 350 тысяч чалавек, амаль 3 тысячы танкаў і самалётаў.
Фіны страцілі амаль 10 адсоткаў тэрыторыі, але здолелі адстаяць незалежнасць.