Кароткая гісторыя Беларусі
"Кароткая гісторыя Беларусі" - кніга выбітнага гісторыка Аляксандра Краўцэвіча. Гэта прапанова, якую можна назваць "уся гісторыя ў адной таблетцы". Гісторыя Беларусі гэта 1000 гадоў падзяеў, пачынаючы ад полацкага Рагвалода, яднання з балтамі, магутнасці Гедымінавічаў, перамогі над маскавітамі, крыжакамі і татарамі, саюза з Каронай, балючых наездаў усходніх суседзяў, падзелаў дзяржавы, забыцця, адраджэння, болю ІІ Сусветнай, камуністычных рэпрэсій і аднаўлення Незалежнасці ў 1991 годзе. Усё гэта - наша гісторыя.
Аляксандр Краўцэвіч - тытулаваны гісторык, знаўца падзеяў сярэднявечча. Аўтар кніг пра беларускіх уладароў - Міндаўга, Гедыміна, Кейстута, Вітаўта, прац па ваенна-палітычнай гісторыі нашага Вялікага Княства - Ад пачатку гаспадарства да каралеўства Літвы і Русі (1248—1341 гг.), Гісторыя Вялікага Княства Літоўскага (1248—1377 гг.) , Powstanie Wielkiego Księstwa Litewskiego, Краіна пагранічча.
